Вы тут

"Падтрымка дэмакратычных памкненняў". Пра што Пампеа размаўляў з Лукашэнкам?

Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа / прэс-служба Аляксандра Лукашэнка

Прэс-служба Дзярждэпу пацвердзіла, што 24 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнка.

Раней пра гэтую размову стала вядома з телеграм-канала "Пул першага", набліжанага да прэс-службы Лукашэнкі.

— Абмеркавалі сітуацыю ў свеце. На агульную думку, за час, які прайшоў пасля лютаўскага візіту Пампеа ў Мінск, абстаноўка змянілася ашаламляльна. Казалі пра лёс аднаго з грамадзян ЗША і Рэспублікі Беларусь, — піша "Пул першага".

У прэс-службе Дзярждэпу патлумачылі, што гаворка ідзе пра лёс амерыканскага грамадзяніна з беларускімі каранямі Віталія Шклярава. Ён быў затрыманы 29 ліпеня ў Гомелі па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Толькі 19 кастрычніка Шклярава вызвалілі з СІЗА КДБ і пазней зьмянілі яму меру стрымання з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.

— Дзяржаўны сакратар заклікаў да поўнага вызвалення і вырашэння неадкладнага выезду з Беларусі незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталія Шклярава, — паведамляе прэс-служба Дзярждэпу.

Таксама Майк Пампеа заявіў аб тым, што ЗША падтрымліваюць імкненне беларускага народа да дэмакратыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.