Аляксандр Барсукоў стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі

Аляксандр Барсукоў стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі

Аляксандр Барсукоў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама і прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ №400 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада, перадае БЕЛТА.

Акрамя таго, сваім указам кіраўнік дзяржавы вызваліў Віктара Дубаўца ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу. Дубавец звольнены ў запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў і прызначаны проста начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

Таксама у запас звольнены Аляксандр Кобрусеў, які займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі