Вы тут

Аляксандр Багдановіч: Беларусі не варта адмаўляцца ад удзелу ў Алімпіядзе

Фота: ctv.by

Расійскую зборную адхілілі ад зімовай Алімпіяды неабгрунтавана, з палітычных прычынаў. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з журналістамі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч, у мінулым спартовец-вясляр, алімпійскі чэмпіён 2008 года. 

На думку Багдановіча, адхіляць ад спаборніцтваў трэба канкрэтных спартоўцаў, якія правініліся, а не ўсю зборную.

Разам з тым ён прапанаваў расійскім спартоўцам выступіць на Алімпядзе ў Пхёнчхане пад сцягам Беларусі. 

Самой жа Беларусі не варта адмаўляцца ад удзелу ў Алімпіядзе-2018, лічыць дэпутат. Як вядома з такой прапановай выступіў напярэдадні дэпутат расійскай Дзярждумы Віталь Мілонаў, прапанаваўшы выказаць салідарнасць з Расіяй. 

Багдановіч зазначае, што беларускія спартоўцы не датычныя да канфлікту, які ўзнік паміж Міжнародным Алімпійскім камітэтам і Расіяй. Па яго словах, нашым атлетам трэба паказваць на Гульнях свае здольнасці. 

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.