Альфер: Адсотак грамадзян, якія ўжо прагаласавалі, выклікае падазрэнне
Вялікі адсотак грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова, выклікае падазрэнне ў жаданні маніпуляваць вынікамі выбараў, заявіў БелаПАН незалежны эксперт у галіне выбарчага права Сяргей Альфер. Ён адзначыў, што практыка датэрміновага галасавання існуе ў большасці краін Еўропы. У адных краінах можна прагаласаваць па пошце, у тым ліку электроннай, у іншых, як у Беларусі, галасуюць датэрмінова.
Звычайна, калі людзі самі датэрмінова прыходзяць на выбарчыя ўчасткі, то галасуе 1—2%, максімум 5%. Калі паказчык грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова, вышэйшы за пару адсоткаў, гэта ўжо выклікае пытанне.
Паводле слоў эксперта, датэрміновае галасаванне сёння — гэта галасаванне, якое найбольш маніпулюецца з пункту гледжання магчымасці замены бюлетэняў.
Нагадаем, паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, за два дні на прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбаршчыкаў.