Алена Анісім будзе вылучацца ў Палату прадстаўнікоў праз збор подпісаў

Алена Анісім будзе вылучацца ў Палату прадстаўнікоў праз збор подпісаў

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім не будзе вылучацца на наступныя парламенцкія выбары ні ад якой партыі. Пра гэта дэпутатка Палаты прадстаўнікоў распавяла ў гутарцы з Радыё "Свабода". 

"На сённяшні дзень я не з'яўляюся сябрам ніякай палітычнай партыі. І таму маю права і буду вылучацца толькі праз збор подпісаў. Я зноў пайду па сваёй цяперашняй Стаўбцоўскай выбарчай акрузе", — паведаміла Анісім.

Дэпутатка кажа, што захавала касцяк каманды, якая збірала за яе подпісы ў 2016 годзе. Да яго дададуцца яшчэ пяць-шэсць чалавек, і агулам група складзе каля 20 асобаў.

Для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прэтэндэнт мусіць падаць не менш за адну тысячаў подпісаў выбарцаў са сваёй акругі. 

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі