Акцызы на алкаголь прыносяць беларускаму бюджэту амаль 1 мільярд рублёў за год

Акцызы на алкаголь прыносяць беларускаму бюджэту амаль 1 мільярд рублёў за год

Больш за 933 мільёны рублёў павінныя прынесці сёлета ў бюджэт Беларусі акцызы на алкаголь. Для параўнання: у бюджэце 2018 года даход ад акцызаў у бюджэт быў зацверджаны ў амаль 960 мільёнаў рублёў. У 2017 годзе ад акцызаў было атрымана амаль 930 мільёнаў рублёў.

Паводле разліковых ацэнак, за 2018 год бюджэт атрымаў ад акцызаў каля 911 мільёнаў рублёў (дакладнай статыстыкі яшчэ няма). Такім чынам, сёлета плануецца павялічыць паступленні ў бюджэт на 22 мільёны рублёў.  

Такія лічбы называе Дзмітрый Івановіч у сваёй публікацыі ў Фэйсбуку. Звесткі ён атрымаў з дапамогай дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай

Большую частку прыбытку прыносяць акцызы на гарэлку, спірт і лікёра-гарэлачныя вырабы: у бюджэце на 2019 год закладзена больш за 567 мільёнаў рублёў. У 2017 годзе ад акцызаў на гарэлку бюджэт атрымаў амаль 556 мільёнаў рублёў, у бюджэце на 2018-ы было закладзена 582 мільёны рублёў. 

Акцызы на алкаголь прыносяць беларускаму бюджэту амаль 1 мільярд рублёў за год

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі