Ахвярамі выбуху ў Парыжы сталі 4 чалавекі

Ахвярамі выбуху ў Парыжы сталі 4 чалавекі

Ахвярамі выбуху ў Парыжы сталі 4 чалавекі. Паводле тэлеканала BFM, які спасылаецца на французскую паліцыю, загінула двое пажарных і яшчэ двое цывільных асобаў. 10 чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Паводле REUTERS, колькасць пацярпелых ацэньваецца ўжо ў 50 чалавек, 37 з іх атрымалі апёкі.

Магутны выбух адбыўся сёння раніцай у цэнтры Парыжа.  Прычынай стала ўцечка газу ў памяшканні булачнай: спачатку ў будынку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.  Разбураны ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што знаходзіцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар.

На фоне пратэстаў “жоўтых камізэлек” і шэрагу ісламісцкіх атак, якія здарыліся ў Францыі цягам апошніх гадоў, існавалі падазрэнні, што выбух на вуліцы Трэвіз мог быць тэрактам, але ўлады краіны абвяргаюць такую версію. Паводле пракуратуры Парыжа, гэта дакладна здарэнне, а не тэрарыстычны напад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі