Вы тут

МЗС: Беларускія грамадзяне не пацярпелі ад выбуху ў Парыжы

Фота: REUTERS

Сярод пацярпелых ад выбуху ў Парыжы няма беларускіх грамадзянаў. Пра гэта паведамляе ў сваім афіцыйным Твітэры МЗС Беларусі са спасылкай на Крызісны цэнтр МЗС Францыі.

Нагадаем, што магутны выбух, у якім пацярпелі каля 20 чалавек, адбыўся сёння раніцай у цэнтры Парыжа.  Паводле папярэдніх крыніцаў, прычынай выбуху стала ўцечка газу: спачатку ў будынку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.

Выбухам разнесла ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што знаходзіцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар.

Сямёра пацярпелых атрымалі сур’ёзныя раненні, яшчэ двое ў крытычным стане. Пацярпелі таксама трое пажарных.