У цэнтры Парыжа здарыўся моцны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі

У цэнтры Парыжа здарыўся моцны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі

У цэнтры Парыжа адбыўся магутны выбух, каля 20 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на паліцыю. Здарэнне адбылося каля 9:00 паводле мясцовага часу (11:00 паводле Мінска) у памяшканні адной з булачных у дзявятай акрузе Парыжа.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбуху стала ўцечка газу: спачатку ў будынку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.

Reuters паведамляе, што выбухам разнесла ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што месціцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар. Паліцыя Парыжа знаходзцца ў стане павышанай гатовасці праз акцыі “жоўтых камізэлек”, якія праходзяць па суботах дзевяць тыдняў запар.

Паводле радыёстанцыі Europe 1, сямёра пацярпелых атрымалі сур’ёзныя раненні, яшчэ двое ў крытычным стане. Пацярпелі таксама трое пажарных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі