Ахоўныя экраны для мінскага метро прывязуць з Турцыі

Ахоўныя экраны для мінскага метро прывязуць з Турцыі

Ахоўныя экраны для мінскага метро прывязуць з Турцыі ўжо ў лістападзе, інфармуе minsknews.by. Яны будуць усталяваныя на станцыях трэцяй лініі. Ахоўныя экраны — гэта прыстасаванні, усталяваныя на платформе станцыі, якія сінхронна адчыняюцца з дзвярыма вагона цягніка. Такім чынам навінка не дапусціць падзення пасажыраў на рэйкі (а такія выпадкі ў мінскім метро здараюцца нярэдка).

Начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун кажа, што выбіралі сістэму сярод прадукцыі вядучых вытворцаў у свеце. У тэндары перамог холдынг "Albayrak" з турэцкага горада Эскішэхір. Пасля прыбыцця ахоўных экранаў у Мінск адразу ж пачнецца іх мантаж на станцыях.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крэпак паабяцаў, што з часам ахоўныя сістэмы ўсталююць і на станцыях першай ды другой ліній метро.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі