Адвакату Аляксандру Данілевічу прысудзілі вялікі тэрмін зняволення

Аляксандр Данілевіч / @viasna96
Аляксандр Данілевіч / @viasna96

Адвакату Аляксандру Данілевічу прысудзілі 10 гадоў калоніі. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Менавіта такі тэрмін прасіў для юрыста пракурор.

Данілевіча абвінавачвалі па двух артыкулах: у "закліках да санкцый" (арт.361 КК) і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК). Так абвінавачванне кваліфікавала юрыдычную дапамогу адваката спартсменам з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну. Данілевіч таксама дапамагаў  страйкамам складаць лісты да кампаніі Yara з заклікам устрымацца ад супрацоўніцтва з Беларуссю, дзе парушаюцца правы чалавека.

Адвакат віну не прызнаў. Ён патлумачыў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі. Праваабаронцы прызналі Данілевіча палітвязнем.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі