Аднарог-партызан над ямай з камарамі: гісторыя аднаго арт-аб'екта

Фрагмент інсталяцыі "Культурны перагной" / www.facebook.com/maxim.osipau.picture.show
Фрагмент інсталяцыі "Культурны перагной" / www.facebook.com/maxim.osipau.picture.show

З 2 па 4 жніўня на Чарэйскім возеры ў 160 км ад Мінска прайшоў фестываль месца SPRAVA. Яго наведвальнікі ўбачылі нямала загадкавых арт-аб'ектаў: люстраны лес, разабраны на органы макет чалавека, "гняздоўе паэтаў" і многае іншае.

Была сярод іх і дзіўная статуя з рогам у ілбе, якая стаяла над агароджай у забалочанай нізіне. Пазней высветлілася, што гэта інсталяцыя называецца "Культурны перагной". Дызайнер Макс Осіпаў распавёў, як ён працаваў над ёй, і ў чым наогул сэнс гэтага арт-аб'екта.

Единорог-партизан над ямой с комарами: история одного арт-объекта
"Культурны перагной" на фестивалі SPRAVA / www.facebook.com/maxim.osipau.picture.show

"Ёсць легенды пра тое, як беларускія прыгонныя лэдзі нараджалі проста ў полі, кармілі цыцкай дзiцё, клалі яго некуды ў цянёк, клапатліва накрывалі нечым ад камароў і давай далей працаваць, як ні ў чым не бывала. Стварэнне інсталяцыі "Культурны перагной" было прыкладна такім жа.

У мяне была задача стварыць за пару дзён інсталяцыю ў рамках праекта "Гняздоўе паэтаў" на сцежцы на фестывалі SPRAVA. Я вызначыў, што буду працаваць з кавалкам савецкай скульптуры партызана, якая некалькі гадоў валялася на двары ў Мацвея Сабурава [адзін з арганізатараў фестывалю. – Еўрарадыё]. Што я хацеў сказаць свету – я не ведаў да апошняга.

Единорог-партизан над ямой с комарами: история одного арт-объекта
"Культурны перагной" на фестивалі SPRAVA / www.facebook.com/maxim.osipau.picture.show

Я быў і арганізатарам, і піяршчыкам, і сммшчыкам, і грузчыкам. У момант, калі я пачаў працу, мне давялося яшчэ і апрануць каску, і прышпіліць сябе за пояс ланцугом, каб зняць траву, дрэвы і хісткую цэглу з Белай царквы, стоячы на ​​вышцы. І так, гэта было афігенна.

А месца-та я выбраў! Гэта яма ў лесе. Хутчэй за ўсё, некалі там была ўтульная сажалка з карасікамі, матылямі і стракозамі. А цяпер гэта яма з перагноем і гарганцюанскімі аб'ёмамі камароў на квадратны сантыметр. І я паступова, з перапынкамі, арганізоўваў у ёй прастору, актыўна думаючы пра тое, што я, уласна, там раблю. Думка была, формы не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі