Аднаго з кіраўнікоў “Сумленных людзей” затрымалі па "справе Белгазпрамбанка"

Аднаго з кіраўнікоў “Сумленных людзей” затрымалі па "справе Белгазпрамбанка"

4 жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў назіральніцкай ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне парвялі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю ў рамках "справы Белгазпрамбанку".

Шапаткоўскі быў добрым знаёмым Віктара Бабарыкі. У штабе Бабарыкі ён з першых дзён прымаў актыўны ўдзел і ўзначаліваў аддзел верыфікацыі подпісаў. Калі Бабарыку не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, Шапаткоўскі актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы "Сумленныя людзі".  

Таксама 4 жніўня на допыт у ДФР вазілі дырэктарку ТАА "Хайв Проджэкт"(MolaMola і Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Яе адпусцілі пасля допыту, але забралі мабільнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі