Вы тут

Адлічаныя студэнты атрымліваюць SMS "у сувязі з даручэннем" Лукашэнкі

SMS з універсітэта / @ruparbdmu

Адлічаныя студэнты з БДМУ атрымалі SMS, дзе ім прапанавалі прыйсці ва ўніверсітэт "для вырашэння пытання аб аднаўленні". Нібыта на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі.

На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў, што за ўдзел у пратэстах з ВНУ краіны было "выкінута" каля 300 чалавек. "Я не скажу, што яны адмарожаныя і кепскія, — гаварыў ён. — І паспяваюць нармальна. Некаторыя ўвогуле вельмі здольныя людзі".

Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць механізм, які б дазволіў прымаць назад на вучобу адлічаных студэнтаў "пад гарантыі". З гэтай нагоды ў ВНУ мусілі быць сфармаваны спецыяльныя камісіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.