Ад сёння пры перасячэнні беларускай мяжы трэба плаціць за дэзынфекцыю аўто
![Не абышлося без “кашалька” Лукашэнкі ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/dezinfekciya.jpg.webp?itok=f8HyUsqt)
Не абышлося без “кашалька” Лукашэнкі / Sputnik
Ад 16 верасня абавязковая дэзынфекцыя транспарту на мяжы стала платнай. За легкавое аўто трэба будзе заплаціць 2 рублі, аўтобус — 30, а грузавік — 95 рублёў.
Хто заробіць на гэтым? Усё проста: даўні сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын, які з палітыкам збірае кавуны, а ўзамен атрымлівае магчымасць будаваць бізнес-імперыю з нерухомасцю, лагістыкай і нават рэкламай на тэлебачанні.
Менавіта яго кампанія "БелГлобалГарант" атрымала дзяржзаказ без тэндараў і конкурсаў дзякуючы ўказу Лукашэнкі. Толькі яна будзе займацца дэзынфекцыяй транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі.
![Ад сёння пры перасячэнні беларускай мяжы трэба плаціць за дэзынфекцыю аўто](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%B4%D0%B5%D1%84%D1%96%D0%BD%D1%84%D0%B5%D0%BA%D1%86%D1%96%D1%8F.jpg.webp?itok=PHQMHdTF)
Абавязковая дэзынфекцыя з’явілася 1 верасня, але да гэтага часу была бясплатнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.