Ад #Прокопенягейта засталося вялікае "КО" (фота)

Ад #Прокопенягейта засталося вялікае "КО" (фота)

Надпіс #Прокопенягейт, зроблены з газетных старонак на сцяне ў цэнтры Мінска, не перажыў навагодніх святаў. Ужо раніцай 3 студзеня сацыяльны арт быў зафарбаваны. 

Камунальнікі нават не паспрабавалі адкалупаць газетныя літары ад сцяны. Яны праступаюць праз слой фарбы, а месцамі і "перамагаюць" яго:

Надпіс #Пракапенягейт з'явіўся на "Сцяне Шчоткінай" 30 снежня. Такім чынам вулічныя мастакі зрэагавалі на скандал з выдаленнем шматлікімі беларускімі СМІ інфармацыі пра затрыманне вядомага ІТ-бізнесмена Віктара Пракапені.

Увесь 2017 год на сцяне ў адным з двароў паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Карла Маркса з'яўляліся сацыяльныя графіці. Пачалося ўсё з выявы экс-міністра труда і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, якую невядомыя мастакі прадставілі як аўтарку скандальнага "дэкрэта аб дармаедах" — адсюль сцяна атрымала сваю назву. Надалей яе ўпрыгожвалі твары беларускіх чыноўнікаў і надпісы пратэстнага і філасофскага зместу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі