Ад чумы ў мінулым годзе загінулі амаль 500 тысяч свіней

Пад канец жніўня мінулага года віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы выказаўся наконт асабліва актуальнай на той момант для беларусаў свіной чумы. Па словах Русага, асноўнымі прычынамі заражэння свіней з'яўляюцца дзікія жывёлы, адкіды і кармы, а таксама вынік безгаспадарлівасці чалавека.



Таксама чыноўнік заявіў, што ўрад гарантуе насельніцтву кампенсацыю стратаў у сувязі з зарэзам свіней. "Я як кіраўнік штаба ставіў задачу: на працягу двух тыдняў з дня забірання ці продажу свіней павінен быць зроблены разлік з чалавекам", — паведаміў тады Русы.



Напачатку 2014 года Белстат апублікаваў дадзеныя аб стане жывёлагадоўлі ў мінулым годзе. Як аказалася, эпідэмія АЧС, якую доўга адмаўлялі афіцыйныя асобы, выкасіла у Беларусі амаль 500 тысяч жывёлаў. Калі ў студзені 2013-га ў нашай краіне было 3 мільёны 322 тысячы свіней, то пад канец мінулага года — ужо ўсяго 2 мільёны 797 тысяч. І толькі 36 тысяч свіней было прададзена.

Такім чынам свіныя страты Беларусі ў 2013 годзе прыкладна роўныя паўмільёну. Гэта больш за 15% ад агульнай колькасці. Для параўнання, кароваў і цялят у Беларусі ў мінулым годзе стала менш усяго на 0,4%.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі