Ад 2010 да... 2022: якое заходняе кіно цяпер круцяць у кінатэатрах Беларусі

 "Бэтмен" /  Warner Bros. Pictures, DC Films
 "Бэтмен" /  Warner Bros. Pictures, DC Films

Праз заходнія санкцыі беларускія кінатэатры спрабуюць выжыць за кошт старых фільмаў і малабюджэтных навінак еўрапейскага і расійскага кіно. А сякія-такія з жнівеньскіх кінастужак, якія прапануюць беларускія пракатчыкі, ужо даўно вісяць на платных анлайн-кінатэатрах і пірацкіх сайтах.

Але нельга і сказаць, што кінарынак у Беларусі мёртвы: сёе-тое са свежых прэм'ер мы, на сваё здзіўленне, у афішах беларускіх кінатэатраў знайшлі. Расказваем.

 

Што новенькага паглядзець?

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну расіяне страцілі права паказваць фільмы знакамітых кінастудый Paramount, Sony Pictures, Marvel Studios, Warner Bros., DC і іншых. Беларусь завязаная на расійскі рынак, таму нашы пракатчыкі цяпер таксама не могуць дазволіць сабе топавае сусветнае кіно.

У 2022 годзе міма беларускіх кінатэатраў прайшло шмат гучных кінапрэм'ер. Гэта "Бэтмен", "Морбіус", "Фантастычныя істоты. Таямніцы Дамблдора", "Сонік у кіно 2", "Доктар Стрэндж у мультысусвеце вар'яцтва", "Свет Юрскага перыяду", "Ліга супергадаванцаў", "Баз Лайтэр", новыя "Міньёны" і іншыя фільмы.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Постар "Бэтмена" з Робертам Патынсанам у галоўнай ролі / Warner Bros. Pictures, DC Films

Цяперашні свяжак беларускага пракату — гэта меладрама "Пасля. Доўга і шчасліва" (выйшла 22 жніўня), Трылер "Вышка" (сусветная прэм'ера 11 жніўня), жахі "Дзіця цемры: Першая ахвяра" і камедыя "Не Звяздзі!" (ліпеньскія прэм'еры).

Выпускаюць навінкі, якія цяпер круцяць у беларускіх кінатэатрах, еўрапейскія і амерыканскія студыі, сярод якіх CalMaple Media, Lionsgate Films, Dark Castle Entertainment, Canal+ і іншыя. Дзве апошнія заяў пра санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне не рабілі. А вось Lionsgate у канцы сакавіка прыпыніла выпуск фільмаў у Расіі. Выглядае на тое, што прыпыненне скончылася.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Свяжак у беларускім пракаце

З адносна новых анімацыйных стужак у Беларусі паказваюць "Сабака-Самурай і Горад Катоў", "Госця з космасу", "Мія і я: Легенда Сентопіі", "Ікар" і "Уцёкі з космасу". З "Госцяй з космасу" звязаны невялікі казус: у мінскай кінаафішы мульцік пераблыталі з фантастычным фільмам 1993 года. Але мы праверылі: гаворка ўсё ж ідзе пра прэм'еру 2022 года выпуску.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Другарадны баявік з дзевяностых пераблыталі з мультфільмам 2022 года / afisha.me

Астатнія "навінкі" замежнага кіно, якія цяпер ёсць у беларускіх кінатэатрах, выйшлі зімой-вясной 2022 года. Гэта "Русалка і дачка караля", "Клаўстрафобы. Даліна д'ябла", "Анчартэд: на картах не значыцца", "Усе ненавідзяць Ёхана", "Развод у стылі кунг-фу".

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Постар фільма "Анчартэд: на картах не значыцца" / Sony Interactive Entertainment

Сабраць залу любым спосабам: ад 2021 да 2012

Беларускі пракат спрабуе выжыць таксама за кошт блокбастараў мінулых гадоў. Напрыклад, у мінскім кінатэатры "Ракета" ідзе трылогія "Нястрымныя", апошняя частка якой выйшла ў 2014 годзе.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Постар "Нястрымных" / Millennium Media

Мінскія "Falcon Club Буцік Кіно" і "Арткінатэатр" у гандлёвым цэнтры "Еўропа" ўспомнілі пра фільм "Чалавек-павук: Няма дарогі дадому", які ўжо збіраў касу ў Беларусі ў снежні 2021 года.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Кадр з фільма "Чалавек-павук: Няма дарогі дадому" / Disney

Не абышлі пракатчыкі бокам нашумелы паўднёвакарэйскі трылер "Паразіты" 2019 года. Яго цяпер паказвае кінатэатр VOKA CINEMA.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Постар фільма "Паразіты" / Barunson E&A

Мінскі кінатэатр "Піянер" вырашыў паказаць драму "Паляванне" з Мадсам Мікельсэнам у галоўнай ролі. У 2012 годзе фільм стаў прызёрам Канскага фестывалю і атрымаў некалькі міжнародных прэмій.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Кадр з фільма "Паляванне" / Nordisk Film

У пагоні за поўнай залай кінатэатры Беларусі бяруцца нават за малабюджэткі і не асабліва тытулаваныя фільмы. Напрыклад, у жніўні круцяць камедыі "Залёт" (2021), "Венецыянскія львы" (2015), "Рэальныя вупыры" (2014), "Галоўная роля" (2021). Фэнтэзі "Скарб Пірацкай бухты"(2020), дакументалку "Вялікі "Юнайтэд" (2021). Хорары "Бойся цемры" (2021), "Праклён маці: Хованкі на выжыванне" (2021). Паказаць вырашылі тайваньскі "Фарсаж. Кітайскі дрыфт" (2021) і польскую крымінальную драму "Эскортніцы" (2021).

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси
Кадр з хорара "Бойся цемры" / Gloria Films

Можа быць, пасля жніўня беларусы ўбачаць у кінатэатрах навінкі топавага сусветнага кіно? У раскладзе на верасень пакуль што пуста.

От 2010 до… 2022: какое западное кино сейчас крутят в кинотеатрах Беларуси

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі