Аб'ём ценявога рынку ў Беларусі можа вырасці да 300 млн долараў у год

Новаўвядзенне прадугледжана праектам указа кіраўніка дзяржавы. З 1 ліпеня 2014-га і да канца года дзяржаве перадаецца выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу тавараў: радыё-, тэле-, відэа- і бытавой тэхнікі, падшыпнікаў, рухавікоў, сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў ды інш.



Гендырэктар Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Ананьеў адзначае, што на цяперашні момант ценявы рынак у Беларусі складае 60-70% і ацэньваецца ў 167 млн долараў. Пасля ўказа ён можа вырасці амаль удвая. Да таго ж будуць разарваныя гаспадарчыя сувязі, а на іх аднаўленне спатрэбіцца час, пераказвае словы эксперта БелаПАН.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі