Аб'яўлены спіс намінантаў на прэмію "Грэмі"

Аб'яўлены спіс намінантаў на прэмію "Грэмі"

Аб'яўлены спіс намінантаў на прэмію амерыканскай Нацыянальнай акадэміі мастацтва і тэхнікі гуказапісу  "Грэмі". Найбольш намінацый атрымала амерыканская спявачка Lizzo — восем. У Білі Айліш і рэпера Lil Nas X — па шэсць, у Арыяны Грандэ — пяць. На ўзнагароду "Альбом года" прэтэндуюць усе згаданыя вышэй музыкі, а таксама Bon Iver, Ланы Дель Рей, H.E.R. и Vampire Weekend.

На "Найлепшую песню года" прэтэндуюць "Lover" Тэйлар Свіфт, "Bad Guy" Білі Айліш, "Norman F***ing Rockwell" Ланы Дэль Рэй, "Always Remember Us This Way" Лэдзі Гагі, "Truth Hurts" Lizzo, "Bring My Flowers Now" Тані Такер, "Hard Place" H.E.R., "Someone You Loved" Л'юіса Капальдзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі