Абвінавачанага ў забойстве апраўдалі двойчы

Абвінавачанага ў забойстве апраўдалі двойчы

17 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пакінула без зменаў апраўдальны прысуд па крымінальнай справе аб жорсткім забойстве жанчыны ў канцы 2016 года ў Наваполацку. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратар суда Юлія Ляскова. Раней мужчына быў апраўданы Віцебскім абласным судом і пракурор накіроўваў апеляцыю ў Мінск.

Расследаванне забойства было скончанае ў ліпені 2017 года. Тады Следчы камітэт паведаміў, што 45-гадовы мужчына абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй суседкі і ў разбоі. На целе забітай былі шматлікія цялесныя пашкоджанні, зніклі яе сумка і грошы. Затрымалі суседа, які адмаўляў сваю датычнасць да забойства. СК сцвярджаў, што па месцы жыхарства ў яго знайшлі некалькі малаткоў і адзенне са слядамі крыві, якая належыла забітай. Аднак эксперты слядоў крыві не знайшлі. Таксама звярталася ўвага, што затрыманы ў дзень забойства часткова кампенсаваў запазычанасць па аплаце "камуналкі", купіў 20 долараў і прадукты харчавання. Пры гэтым ён нідзе не працаваў. Следства спасылалася і на экспертызы.

Больш падрабязна пра справу гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі