"Абнуленне" Пуціна сёння ўступае ў сілу

Уладзімір Пуцін галасуе на рэферэндуме па папраўкам у Канстытуцыю Расіі / Reuters
Уладзімір Пуцін галасуе на рэферэндуме па папраўкам у Канстытуцыю Расіі / Reuters

Папраўкі ў расійскую Канстытуцыю ўступаюць у сілу сёння — 4 ліпеня. У пятніцу быў апублікаваны адпаведны ўказ кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе Reuters.

Афіцыйна за папраўкі ў асноўны закон, якія "абнуляюць" прэзідэнцкія тэрміны Пуціна — прагаласавалі 77,92% расейцаў, паведамляе ЦВК Расіі.

Яўка і вынікі расійскага рэферэндуму з боку палітолагаў былі падвергнуты сумневам. Расійскі палітолаг Сяргей Шпількін лічыць, што "за" прагаласавала ўсяго толькі 30% расейцаў, паведамляе "Мядуза".

Згодна з мадэллю Сяргея Шпількіна, рэальна "за" прагаласавалі 65% тых, хто прыйшоў на ўчасткі або запоўніў электронны бюлетэнь — афіцыйна такіх людзей было 77,92%. Рэальная яўка склала каля 45% — па дадзеных ЦВК — 67,97%.

Атрымліваецца, што згодна з разлікамі Шпількіна змены падтрымалі не 52,95% усіх якія маюць права голасу расейцаў ці 57,7 мільёна чалавек па дадзеных ЦВК, а каля 30% грамадзян або 32 мільёны выбаршчыкаў. Палітолаг лічыць, што падчас галасавання магло быць прыпісана больш за 20 мільёнаў галасоў "за".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі