АБФФ: Невядомы спрабаваў перадаць "прывітанне ад крумкачоў" у чорным пакеце

АБФФ: Невядомы спрабаваў перадаць "прывітанне ад крумкачоў" у чорным пакеце

Пасяджэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў адбылося 2 сакавіка ў Доме футбола, перадае прэс-служба АБФФ.

На пасяджэнні было прынятае рашэнне зняць з клуба "Крумкачы" два ачкі ў лігавым спаборніцтве сезону 2018 года, у якім клуб будзе браць удзел. Падставай стала тое, што клуб не выканаў рашэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў аб пагашэнні запазычанасцяў перад футбалістамі і прадстаўнікамі трэнерскага штаба.

Астатнія заявы былых футбалістаў і прадстаўнікоў трэнерскага штаба, у тым ліку пададзеныя пасля 21 лютага, а таксама хадайніцтва клуба аб зняцці забароны на рэгістрацыю новых гульцоў будуць разглядацца на наступным пасяджэнні 7 сакавіка.

Таксама на пасяджэнні прагучала інфармацыя пра інцыдэнт, які адбыўся ў Доме футбола за дзень да пасяджэння. Невядомая асоба спрабавала перадаць аднаму з чальцоў камітэта "прывітанне ад крумкачоў" у чорным пакеце.

Кіраўніцтва Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", а таксама чальцы іншых юрысдыкцыйных органаў АБФФ апавешчаныя пра магчымыя правакацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі