Абама прыбыў у Кенію, на радзіму бацькі

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Барак Абама увечары ў пятніцу прыбыў у Кенію, на радзіму бацькі, перадае BBC. Гэта першы візіт Абамы ў Кенію за ўвесь час яго прэзідэнцтва.

У Найробі Абама прыме ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай развіццю прадпрымальніцтва ў Афрыцы. Таксама на канферэнцыі гаворка пойдзе пра бяспеку і барацьбу з тэрарызмам.

Чакаецца, што нейкі час Абама правядзе са сваімі кенійскімі сваякамі. Потым з Кеніі амерыканскі прэзідэнт накіруецца ў Эфіопію.

Чым Кенія адрозніваецца ад Беларусі (фота, відэа)

"Развод" на афрыканскім рынку: Набыць за 40 долараў тое, што каштуе 80

Афрыканскае сафары – адзін дзень у саванне сярод дзікіх жывёл (фота)

Як жывуць людзі ў Кіберы — самых вялікіх трушчобах Афрыкі (фота)

Фота — refdag.nl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі