ААЦ пачаў пазбаўляць "экстрэмісцкія" СМІ даменнага імя

"Зачыстка" працягваецца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Зачыстка" працягваецца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра нядаўнюю ініцыятыву Аператыўна-аналітычнага цэнтра ануляваць запіс аб рэгістрацыі даменнага імя "аднаго з папулярных выданняў". Робіцца гэта на падставе "няпройдзенай праверкі" даных яго ўладальнікаў. Назву "папулярнага выдання", якое першым пазбаўляецца беларускай "прапіскі" — інтэрнэт-адрасу, БАЖ не называе. Адзначаецца, што "незалежны інфармацыйны рэсурс прайшоў увесь пакручасты шлях у збіранні "рэгалій" з боку дзейнага рэжыму — ад блакавання сайту да прызнання "экстрэмісцкім фармаваннем".

Кіраўніцтва рэдакцыі спрабавала змагацца, звяртаючы ўвагу на розныя нестыкоўкі, падавала скаргу на імя начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра. Безвынікова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі