9 жніўня ў Беларусі будзе да +26

У аўторак, 9 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўночны ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +20...+26.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.