У чацвер, 9 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне чакаюцца слабы туман, шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, а ўдзень паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-7 ніжэй за нуль, удзень прагназуецца ад -3 да +2.