У сераду, 9 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень па поўначы — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 цяпла, удзень чакаецца +8...+13.