77-гадовы кантрабандыст схаваў цыгарэты з Беларусі ў грузавіку сярод камянёў

77-гадовы кантрабандыст схаваў цыгарэты з Беларусі ў грузавіку сярод камянёў

Літоўскія мытнікі затрымалі ў Шальчынінкай кантрабандыста-ветэрана. 77-гадовы грамадзянін Літвы кіраваў грузавіком, які па дакументах вёз з Беларусі 20 тон дэкаратыўных камянёў. Аднак сярод іх была схаваная кантрабанда (знайсці яе дапамог рэнтген).

Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, пакуль не ўдалося агледзець увесь груз, бо занадта складаная працэдура разгрузкі. Знайшлі ўжо 45 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk і NZ Gold на суму каля 160 тысяч еўра. Праводзіцца расследаванне. Кіроўцу пасля двух сутак за кратамі адпусцілі пад абавязальніцтва рэгулярна рэгістравацца ў паліцыі.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца. Нядаўна літоўскія мытнікі нелегальны груз адкапалі ў двух вагонах з друзам. Фота з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі трапіла на сусветны конкурс.

77-гадовы кантрабандыст схаваў цыгарэты з Беларусі ў грузавіку сярод камянёў
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
77-гадовы кантрабандыст схаваў цыгарэты з Беларусі ў грузавіку сярод камянёў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі