Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі
![Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/litk.jpg.webp?itok=EVVkASkA)
Літоўскія мытнікі затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі. У кожным з аўтамабіляў былі схованкі з цыгарэтамі.
Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, у калоне былі шэсць аўтамабіляў, якія прыехалі з нашай краіны. Кантрабандныя цыгарэты знайшлі ў бамперах, задніх і пярэдніх крылах, парогах, дынаміках, паліўным баку і газавым балоне.
На кіроўцаў усіх аўтамабіляў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Машыны і кантрабанду затрымалі. Літоўцы адзначаюць, што ўсе аўтамабілі старыя і каштуюць мала — кантрабандысты спецыяльна выбіраюць іх, каб панесці мінімальныя страты пры няўдачы.
Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца. Нядаўна нелегальны груз адкапалі ў двух вагонах з друзам. Фота з кантрабанднымі цыгарэтамі з РБ трапіла на сусветны конкурс.
![Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2876860713308119059073122404248276243959728n.jpg.webp?itok=aB09JIaQ)
![Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2875624633308120792406283877435246689924021n.jpg.webp?itok=pFqleWc3)
![Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2877733473308120359072996379398814200126461n.jpg.webp?itok=JsMVRorv)
![Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/287815796330811852573984159401925480433190n.jpg.webp?itok=pJjLFnkI)
![Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2875782883308119925739709166577051780694466n.jpg.webp?itok=fh1uzcfe)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.