64-гадовы гамяльчук сам вывучыў кітайскую і паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт

64-гадовы гамяльчук сам вывучыў кітайскую і паступіў у лінгвістычны ўніверсітэт

64-гадовы гамяльчук Яўген Шупеня паступіў на факультэт кітайскай мовы і культуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, піша TUT.by. 

Пенсіянер цэлы год хадзіў на падрыхтоўчыя курсы ў Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Францішка Скарыны. На факультэце давузаўскай падрыхтоўкі ён вывучаў тры прадметы — рускую і англійскую мовы, а таксама гісторыю Беларусі. А вось кітайскую ж вучыў дома самастойна.

На ЦТ Шупеня атрымаў 99 балаў па рускай мове, 92 — па гісторыі Беларусі, 85 — па англійскай і 70 балаў — па кітайскай мове.

Дарэчы, у пенсіянера ўжо ёсць дзве вышэйшыя адукацыі. Таму вучыцца ў МДЛУ ён будзе на платнай форме, хаця жыць плануе ў студэнцкім інтэрнаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі