6 сакавіка долар патаннеў на 160 рублёў, еўра — на 230

У пятніцу, 6 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 160 рублёў і складае 14860, курс еўра знізіўся на 230 рублёў — да 16370, курс расійскага рубля вырас з 243 да 247 беларускіх рублёў.

Такім чынам, беларускі рубель сёння ўмацаваўся на 0,09% у кошыку валют.

Нагадаем, у чацвер, 5 сакавіка, курс долара панізіўся на 60 рублёў — да 15020, еўра абваліўся адразу на 240 рублёў — да 16600, курс расійскага рубля таксама знізіўся, але нязначна — на 0,5 рубля, да 243 беларускіх.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі