6 магчымых сцэнароў развіцця сітуацыі ў Беларусі ад штаба Ціханоўскай

6 магчымых сцэнароў развіцця сітуацыі ў Беларусі ад штаба Ціханоўскай

Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі апублікаваў 6 магчымых сцэнароў развіцця сітуацыі ў Беларусі. Усе яны ў выніку мусяць скончыцца толькі адным — новымі выбарамі без Аляксандра Лукашэнкі. Якраз 3 снежня Ціханоўская заявіла пра гатоўнасць ачоліць нашу краіну ў "пераходны перыяд". Але якім чынам ён можа пачацца?

Першы сцэнар — новыя выбары па выніках перамоваў улады і апазіцыі, другі — новыя выбары пасля адстаўкі Лукашэнкі, трэці — масавыя рэпрэсіі, надзвычайнае становішча, чацвёрты — спробы Аляксандра Лукашэнкі зацягнуць час абяцаннем "канстытуцыйнай рэформы" ў надзеі, што масавыя пратэсты сціхнуць, пяты — увядзенне расійскіх сілавікоў, шосты — наменклатурны або вайсковы пераварот. Дабравольскі называе ўстойлівымі толькі першыя два сцэнары, астатнія лічыць "нестабільнымі", і яны мусяць перацекчы ў адзін з першых двух сцэнароў.

Падрабязна пра сцэнары можна паглядзець на сайце Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі