Ціханоўская: у нас ёсць канцэпцыя новых выбараў і праект канстытуцыйнай рэформы

Ціханоўская: у нас ёсць канцэпцыя новых выбараў і праект канстытуцыйнай рэформы

Святлана Ціханоўская гатовая ўзначаліць Беларусь у пераходны перыяд. Пра гэта яна заявіла ў сваім відэазвароце. 

"Я бяру на сябе гэтую адказнасць, бо ведаю, што я не адна", — заяўляе Ціханоўская.

Сваёй мэтай яна называе аб'яднанне найлепшых экспертаў з дэмакратычнымі сіламі, каб Беларусь падышла да новых выбараў з найменшымі шокамі. Для гэтага, па словах Ціханоўскай, створаныя Каардынацыйная рада і Кабінет прадстаўнікоў па розных сферах. 

"Мы ўжо распрацавалі канцэпцыю правядзення новых выбараў, праект канстытуцыйнай рэформы, якая будзе праведзеная пасля сыходу Лукашэнкі, праграмы эканамічнай дапамогі ўразлівым групам і падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу", — пералічвае Ціханоўская гатовыя напрацоўкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі