6 і 7 траўня ў Мінску рэпетуюць парад: як будзе хадзіць транспарт?

6 і 7 траўня ў Мінску рэпетуюць парад: як будзе хадзіць транспарт?

Рух грамадскага транспарту зменіцца ў цэнтры Мінска ў панядзелак 6 траўня і ў аўторак 7 траўня. Гэта звязана з рэпетыцыямі параду да Дня Перамогі, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.

Рэпетыцыі параду пройдуць 6 траўня з 11:00 да 12:00 і 7 траўня з 10:00 да 11:00 на плошчы Перамогі. У сувязі з гэтым часова зменяць маршрут аўтобусы і маршруткі, якія праходзяць праз плошчу:

  • №18 і №26 пойдуць па праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай у абодвух кірунках і з усімі прыпынкамі на гэтым участку;
  • № 100, 115Э, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК,
    1152-ТК, 1280-ТК, 1547-СК
     будуць рухацца ў простым і адваротным кірунку па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі і зноў па праспекце Незалежнасці;
  • № 1318-ТК пойдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці, вуліцы Якуба Коласа, Харужай, Куйбышава, праспекце Машэрава ў простым кірунку. У адваротным кірунку — па праспекце Незалежнасці, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці;
  • № 300Э, 1400-ТК — па Бабруйскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў простым кірунку; у адваротным кірунку — па праспекце Незалежнасці, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, Бабруйскай;
  • № 1119-ТК — па праспекце Незалежнасці, вуліцах Якуба Коласа, Харужай, Багдановіча, Нямізе, праспекце Пераможцаў у адзін бок і па праспекце Пераможцаў, Нямізе, Багдановіча, праспекце Машэрава, Чырвонай, праспекце Незалежнасці — у другі бок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі