5 ліпеня ў Беларусі будзе да 24 цяпла, чакаюцца дажджы (прагноз на тыдзень)

5 ліпеня ў Беларусі будзе да 24 цяпла, чакаюцца дажджы (прагноз на тыдзень)

У Беларусі на бягучым тыдні захаваецца прахалоднае дажджлівае надвор'е. У аўторак, 5 ліпеня, дажджы, а месцамі і навальніцы, прагназуюцца на поўначы нашай краіны. Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны чакаецца ад 8 да 13 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — 18-24 цяпла.

Як піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у сераду, 6 ліпеня, ападкі магчымыя амаль па ўсёй нашай краіне. Уначы будзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, удзень — плюс 20-27.

У чацвер, 7 ліпеня, дажджы працягнуцца таксама амаль па ўсёй Беларусі, у асобных раёнах — навальніцы (вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду). Уначы чакаецца ад 9 да 16 цяпла, удзень — +17 +23°С. У пятніцу, 8 ліпеня, ападкі прагназуюцца толькі месцамі. На поўначы краіны магчымае ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 9-15, у дзённыя — плюс 19-25.

У суботу, 9 ліпеня, ападкі зноў пройдуць амаль па ўсёй краіне, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы будзе ад 9 да 16 градусаў са знакам плюс, удзень — плюс 17-23, на Гомельшчыне — да 25 цяпла. У нядзелю дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах, месцамі — навальніцы. Калі ўначы чакаецца ад 9 да 16 цяпла, дык удзень — ад 20 да 27 градусаў са знакам плюс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі