Вы тут

4:1 — "Тарпеда-БелАЗ" разграміла "Смалявічы"

Каманда "Тарпеда-БелАЗ" прадчас матчу з ФК "Смалявічы" / сайт "Тарпеда-БелАЗ"

18 кастрычніка на стадыёне "Азёрны" жодзінскі "Тарпеда-БелАЗ" разграміў ФК "Смалявічы" з лікам 4:1. Першы тайм скончыўся з лікам 1:1, але ў другім каманда Юрыя Пунтуса забіла суперніку яшчэ тры галы.

Матч прайшоў у межах 26-га туру адноўленага Чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. І "Тарпеда-БелАЗ" цяпер змагаецца за 4-е месца ў гонцы. "Смалявічы" — аўтсайдар Чэмпіянату.

Акрамя таго, 18 кастрычніка праходзіць яшчэ некалькі матчаў. У 16:00 пачалі паядынак "Іслач" і "БАТЭ". Абедзве каманды, піша TUT.by, вырашаюць сёння вельмі важныя для сябе задачы: "Іслач" змагаецца за лігу Еўропы, БАТЭ — за перамогу ў беларускім чэмпіянаце, без якой камандзе не варта марыць пра прыбыткі ад Лігі чэмпіёнаў.

У 18:00 салігорскі "Шахцёр" прыме ў гасцях мінскае "Дынама". У 20:00 згуляюць "Дынама-Брэст" і "Рух".

У турнірнай табліцы па-ранейшаму лідзіруе БАТЭ: у 25-ці матчах каманда заваявала 49 ачкоў. На другім месцы "Нёман": 26 матчаў і 47 ачкоў, тройку лідааў закрывае "Шахцёр" з 24-ма матчамі і 46-цю ачкамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.