У сераду, 4 траўня, у Беларусі ўначы будзе малавоблачна, а ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да +4, па поўдні краіны чакаецца да 6 цяпла. Удзень прагназуюць 9-15 вышэй за нуль.