Вы тут

4–7 чэрвеня праезд праз пункт пропуску "Беняконі" будзе ўскладнены

gpk.gov.by

У сувязі з дарожнымі работамі з 4 па 7 чэрвеня будзе зменены аўтамабільны рух у пункце пропуску "Беняконі" і на ўчастку аўтадарогі М11 / Е85 (мяжа Літвы (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень). Як папярэджвае прэс-служба Памежнага камітэта, гэта можа прывесці да затрымак у пропуску аўтамабіляў.

Памежны камітэт рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак і па магчымасці выбіраць іншыя маршруты.