31 год таму Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі набыла статус закона

31 год таму Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі набыла статус закона

31 год таму, 25 жніўня 1991-га, Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі набыла статус канстатуцыйнага закона. На падставе яе былі зробленыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

Гэтаму папярэднічаў няўдалы камуністычны путч у Маскве пад кіраўніцтвам ГКЧП (Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы) ў жніўні 1991-га. Пасля правалу путчу па былых савецкіх рэспубліках прайшоў так званы "парад суверэнітэтаў", шмат дзе была забароненая камуністычная партыя.

У Беларусі была скліканая пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета. Ён надаў статус канстытуцыйнага закону Дэкларацыі аб суверэнітэце, прынятай год таму, 27 ліпеня 1990-га. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі