30 жніўня ў Беларусі будзе да +31

30 жніўня ў Беларусі будзе да +31

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 жніўня, інфармуе Белгідрамет.

Месцамі, пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы прагназуецца 13-19 са знакам "плюс", па ўсходзе — да 7-12 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 вышэй за нуль, па захадзе будзе +28...+31.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі