Вы тут

30 ліпеня ў Беларусі будзе да +27

Ліпень у Беларусі / Еўрарадыё

У суботу, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы. 

Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 цяпла, па поўдні будзе да +15. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.