28 жніўня беларускі рубель аслаб у дачыненні да ўсіх асноўных валютаў
![28 жніўня беларускі рубель аслаб у дачыненні да ўсіх асноўных валютаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2605_0.jpg.webp?itok=COPLmCz6)
Па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 28 жніўня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара вырас — з 2,0551 да 2,0586 рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,3860 да 3,4060 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0543 беларускага (у панядзелак — 3,0488).
У дачыненні да кошыка валют беларускі рубель аслаб на 0,31%.