Вы тут

27 вуліц Гомеля засталіся без электрычнасці

Маштабны блэк-аўт у Гомелі / pixabay.com

На 27 вуліцах Цэнтральнага раёна Гомеля 13 ліпеня знікла электрычнасць. "Гомельэнерга" паведамляе, што аварыйнае адключэнне адбылося ў 16:41.

У спісе пацярпелых — вуліцы Чыгуначная, Камсамольская, Палеская, праспекты Леніна і Перамогі ды іншыя. Акрамя таго, электрычнасці няма і на аўтавакзале Гомеля.

Нядаўна яшчэ большы блэкаўт здарыўся ў Магілёве, Оршы, Бялынічах, Шклове і шэрагу іншых гарадоў Усходняй Беларусі. Тады прычынай стала аварыя на Лукомльскай ДРЭС.

27 вуліц у Гомелі засталіся без электрычнасці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.