Вы тут

Мінэнерга назвала папярэднюю прычыну аварыі на Лукомльскай ДРЭС

Лукомльская ДРЭС / problr.by

У Міністэрстве энергетыкі пракаментавалі аварыю на Лукомльскай ДРЭС.

"З-за пажару на Лукомльскай ДРЭС парушанае электразабеспячэнне населеных пунктаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Адключаныя 8 энергаблокаў ДРЭС і ўсе выходныя лініі 330 кВ", — гаворыцца ў паведамленні.

Папярэдняй прычынай пажару на ДРЭС называюць пашкоджанне вымяральнага трансфарматара.

Тым часам у ТГ-каналах пішуць, што ў Магілёў пачынае вяртацца электрычнасць. 

Прэс-служба МНС не пацвярджае пажар на наваполацкіх прадпрыемствах. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта гараць аварыйныя факелы, якія сведчаць пра спыненне цэхаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.