25 лістапада ў Беларусі — да -10 ° С!

Хутка мы будзем сумаваць па гэтай восені / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Хутка мы будзем сумаваць па гэтай восені / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У панядзелак, 25 лістапада, у Беларусі будзе холадна. На ўсходзе краіны тэмпература апусціцца да -10. Чакаецца, што халады пратрымаюцца да сярэдзіны тыдня.

Надвор'е будзе воблачнае, з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ўночы на 25 лістапада складзе ад -2 да -7 градусаў Цэльсія. Халадней за ўсё: -8..- 10 — пры праясненнях будзе ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. А днём стане крыху цяплей, і некаторыя рэгіёны краіны нават "выйдуць у плюс" — тэмпература будзе вагацца паміж -4 і +2 градусамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі