У сераду, 23 лістапада, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе пройдзе невялікі снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах ўтворацца слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі прагназуюць галалёдзіцу. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 ніжэй за нуль, удзень прагназуецца ад -5 да +1.