21 удзельнік ультрамарафона ў Кітаі загінуў пад ледзяным дажджом

Ратавальнікі нясуць насілкі падчас працы ў месцы, дзе з-за экстрэмальных халадоў загінулі ўдзельнікі ультрамарафонскага забегу на 100 км, правінцыя Ганьсу, Кітай, 22 траўня 2021 года / Reuters
Ратавальнікі нясуць насілкі падчас працы ў месцы, дзе з-за экстрэмальных халадоў загінулі ўдзельнікі ультрамарафонскага забегу на 100 км, правінцыя Ганьсу, Кітай, 22 траўня 2021 года / Reuters

У Кітаі падчас горнага 100-кіламетровага ультрамарафону пры экстрэмальных умовах надвор'я загінуў 21 бягун, піша кітайскае інфармацыйнае агенцтва "Сіньхуа".

Спаборніцтвы праходзілі 22 траўня ў правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе краіны. Падчас высакагорнага этапу гонкі пачаўся град, ледзяны дождж і ўраган. З-за пагаршэння ўмоў надвор'я знізілася тэмпература паветра. Гонку вырашылі спыніць толькі тады, калі без вестак зніклі некаторыя ўдзельнікі марафону.

Каб знайсці зніклых, былі мабілізаваныя 1200 ратавальнікаў. Пошукі доўжыліся ўсю ноч — ніяк не ўдавалася знайсці апошняга ўдзельніка гонкі. Ускладняла ратавальную аперацыю і зніжэнне тэмпературы паветра. У выніку ратавальнікі паведамілі, што гоншчык загінуў.

Усяго ў забегу бралі ўдзел 172 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі