20 ліпеня па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +28
![20 ліпеня па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +28](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadv-1907.jpg.webp?itok=6Sy9pf5y)
У сераду, 20 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе заходні слабы да ўмеранага, удзень — з пераходам на паўночны парывісты, месцамі (пераважна па ўсходняй палове) моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 20-26 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да +28.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.