19 жніўня ў Беларусі будзе да +32

У пятніцу, 19 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Вецер будзе заходні — уначы слабы, удзень умераны. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 цяпла, удзень прагназуецца +26...+32. У сувязі з высокай тэмпературай паветра сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.